11 чэрвеня прайшоў другі тур абласнога фестывалю рэгіанальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”. Ён прайшоў на базе Вярэйкаўскага Дома культуры. Удзел прынялі Гродзенскі, Бераставіцкі, Свіслацкі і наш Ваўкавыскі раён. ГУК “Ваўкавыскага раённага Цэнтра рамёстваў” таксама прыняў удзел .Нашы майстры дэманстравалі такія калекцыі традыцыйных рамёстваў, як ткацтва, вышыўка і лепка з гліны.