9 верасня ў аг. Падароск адбудзецца раённае свята «Дажынкі-2017».
12.00 — конкурс святочных падворкаў сярод сельскагаспадарчых арганізацый раёна
14.00 — святочнае шэсце
14.30 — адкрыццё памятнага каменю «Дажынкі-2017»
15.00 — адкрыццё свята, узнагароджанне пераможцаў жніва
16.00 — канцэрт зорак беларускай эстрады Ларысы Грыбалёвай, Эдуарда Ханка, групы «ByCity», Сашы Немо, групы «Шкляры» і інш.
18.00 — канцэртная праграма артыстаў з г. Слоніма.
Будуць працаваць гандлёвыя кропкі, гульнявыя зоны, прадстаўлены падворкі сельскагаспадарчых арганізацый.
На час правядзення мерапрыемстваў з 12.00 да 21.00 будзе забароненая рэалізацыя алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў крамах аграгарадка.