27 ліпеня ў  Свіслачы адбыўся рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры  “Скарбы Гродзеншчыны”. Удзельнікі фестывалю ад Ваўкавыскага раёна  агульнай талакою з самага ранку ў вялікім аўтобусе, напоўненым скарбамі Ваўкавышчыны, адправіліся на гэты фестываль. Нашым установам культуры трэба было прыняць удзел у конкурсе падворкаў традыцыйнай культуры сярод раёнаў вобласці, конкурсе фальклорнага мастацтва, прэзентацыі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны, інтэрактыўнай пляцоўцы з гульнёва-забаўляльнымі праграмамі, конкурсе традыцыйных рэгіянальных строяў “Скарбніца моды Панямоння”. Удзельнікі ад наша раёна паспяхова справіліся з пастаўленымі мэтамі. Народны фальклорны гурт  “Чараўніцы”  філіяла “Мацвееўскі Дом культуры” дзяржаўнай установы культуры “Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” (кіраўнік – Надзея Талашка) стаў Лаўрэатам трэцяй ступені ў намінацыі “лепшы дарослы фальклорны гурт”; удзельнікі народнага тэатра-студыі гульні “Ваўкавыскія забавы”  Наталля Серык і Алена Рунге (філіял “Ізабелінскі Дом культуры”) пагулялі на пляцоўцы ў дзіцячую фальклорную  гульнёвую праграму “Ад весялосці не бывае злосці”, атрымалі за гэта дыплом і запрашэнне на “Дзень беларускай пісьменнасці” у Слонім; у намінацыі “Лепшая прэзентацыя падворка” дзяржаўная установа культуры “Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”  стаў Лаўрэатам першай ступені (рэжысёр прэзентацыі  –  вядучы метадыст дзяржаўнай установы культуры “Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” Часлаў Апановіч). У прэзентацыю ўвайшло выступленне народнага сямейнага ансамбля “Сваякі” філіяла “Дом культуры аграгарадка Юбілейны” (кіраўнік Марыя Бачынская), прадстаўленне элементаў Нематэрыяльнай Культурнай Спадчыны – “Традыцыі простага “двухнітовага ткацтва Ваўкавышчыны” і “Комплекс уменняў вырабаў традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне”. Гэтыя элементы прадставілі Святлана Кудаш (загадчык Росскага аддзялення  ДУК “Ваўкавыскі Дом рамёстваў”) і Зоя Жук (загадчык філіяла “Гнезнаўскі Дом культуры”), вясельныя караваі для прэзентацыі выпякала каравайніца Галіна Дзеніс. Прыгатаваннем традыцыйнай стравы займалася Марыя Бачынская, якая частавала журы сваёй знакамітай  на ўсю краіну стравай “Банды на дубовым лісці”, а каб стол страў выглядаў “багатым” , пастараліся многія гаспадыні нашага раёна.  У конкурсе традыцыйных рэгіянальных строяў “Скарбніца моды Панямоння” Росскаге аддзяленне  ДУК “Ваўкавыскі Дом рамёстваў” прадставіла тры  касцюмы Ваўкавыскага традыцыйнага строя жаночага адзення і атрымалі спецыяльны дыплом у намінацыі “лепшае мастацтва вышыўкі”.

           Стомленыя за цэлы дзень, але задаволеныя ўзнагародамі і сваёй працай, удзельнікі вярнуліся з гэтага фестываля.

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *