Добрая традыцыя святкавання кірмашу была адроджана ў 2013 годзе ў рамках праекта “Супрацоўніцтва і культурны дыялог гарадоў Укмерге і Свіслач” праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва “Латвія – Літва – Беларусь”. І вось, сустракаючы пяты Свіслацкі кірмаш, мы ўпэўнена гаворым аб тым, што за гэты час наладжаны моцныя сяброўскія сувязі з Літвой, Латвіяй і Польшчай.

А ў першай палове XIX стагоддзя, калі Свіслацкі кірмаш набыў міжнародны статус, сюды з’язджаліся гандляваць купцы з розных краін свету: Расіі, Украіны, Аўстрыі, Прусіі, Францыі, Даніі, Турцыі, Польшчы. Усяго збіралася да трох-чатырох тысяч чалавек. Заснаваў кірмаш уладальнік Свіслачы Вінцэнт Тышкевіч, які атрымаў прывілей Станіслава Аўгуста ад 16 студзеня 1783 года. Першы кірмаш працаваў 15 жніўня 1792 года, а потым праводзіўся штогод: спачатку два тыдні, затым месяц – з 25 жніўня па 25 верасня.

Упершыню мы аб’ядналі кірмаш з Дажынкамі. Не выпадкова. Гэта ўборачная кампанія для аграрыяў раёна была больш удалай, чым леташняя. Супрацьпаставіўшы прыродным катаклізмам вялікую працавітасць, вопыт, самаадданасць і веру ў лепшы зыход, яны ўсё ж здолелі дамагчыся нядрэнных вынікаў у вытворчасці. Таму і славім іх сёння разам са жнівеньскай цеплынёй і ласкавым сонейкам – шчыра, шчодра і з павагай.

Свята “Свіслацкі кірмаш” пачалося з тэатралізаванага пралога “На бале ў Тышкевіча”. На невялікі адрэзак часу ўдзельнікі мерапрыемства апынуліся ў далёкім мінулым, пранікліся той цудойнай атмасферай. А дапамаглі гэта здзейсніць галоўныя героі – граф Вінцэнт Тышкевіч з жонкай Тэрэзай Панятоўскай і іх госці, прыбыўшыя на баль. Дзякуючы сцэнічнаму майстэрству ўдзельнікаў прадстаўлення, настрой Успенскага кірмашу перадаўся і гледачам.

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *