Калектыў дзяржаўнай установы культуры «Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў» на рэгіянальным свяце — кірмашы «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня» атрымаў дыплом ІІІ ступені ў намінацыі «Лепшая выставачная кампазіцыя на велікодную тэматыку».
А яшчэ віншуем майстра народных мастацкіх рамёстваў, члена беларускага Саюза майстроў Урублеўскую Аксану Аляксееўну з дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі» Лепшае дэкаратыўнае пано, прысвечанае велікоднай тэматыцы».




