Супрацоўнікі філіяла «Ваўкавыскі Дом рамёстваў» у складзе дэлегацыі Гродзенскай вобласці прымалі ўдзел у ХІІ Рэспубліканскiм фестывалі фальклорнага мастацтва «Берагіня» у г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці.
У першы дзень па праграме фестывалю праходзіла сяброўская вечарына «Скокі да ўпаду» з майстар-класамі па пабытовым танцам.

Падчас фестывалю праходзіў «Рудабельскі кірмаш», дзе майстры Дома рамёстваў прадставілі выставу вырабаў ручной работы у разных тэхніках: саломапляценне, беларуская традыцыйная лялька, ганчарства, мастацкі роспіс па кіраміцы і ткацтва.

У рамках XII Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» праходзіў турнір дзіцяча-маладзёжных фальклорных калектываў «З рога ўсяго многа», а таксама выстава-прэзентацыя традыцый рэгіянальных фальклорных практык.
Ваўкавыскі раён на конкурсе прадстаўляла Нарадоўская Яна, удзельніца гуртка «Залатая саломка» філіяла «Ваўкавыскі Дом рамёстваў», кіраўнік гуртка Урублеўская Аксана Аляксееўна. Яна стала пераможцам у намінацыі «За майстэрства вырабаў у тэхніцы традыцыйнага саломапляцення», з чым мы яе шчыра віншуем!

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *