Сёння Міжнародны дзень саломапляцення.
У гэты выдатны дзень віншуем усіх майстроў, якія займаюцца гэтым цудоўным рамяством.
А асабліва хочацца адзначыць майстра філіяла «Ваўкавыскі Дом рамёстваў» Урублеўскую Аксану Аляксеяўну. З творчасцю гэтага таленавітага майстра, з яе асаблівым почыркам саломапляцення, а таксама яе арыгінальнымі работамі, думаем, знаёмыя многія. Вырабы, створаныя яе рукамі, можна ўбачыць на гарадскіх, раённых, абласных і рэспубліканскіх выставах і фестывалях.
Аксана Аляксеяўна ўжо шмат гадоў займаецца сваёй любімай справай і навучае гэтаму рамяству дзяцей на гуртку «Залатая саломка». З’яўляецца членам Беларускага саюза майстроў. Віншуем і жадаем творчых поспехаў!

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *