Сёння майстры народнай творчасці «Ваўкавыскага Цэнтра рамёстваў» прымаюць удзел у Рэспубліканскай грамадска–культурнай акцыі «Марафон адзінства» ў г.Ліда. У экспазіцыі «Чароўны куфар» народны майстар Рэспублікі Беларусі па ткацтву Іюльская Яніна Вацлаваўна праводзіць адкрыты майстар-клас па нематэрыяльнай культурнай спадчыне «Простае двухнітавае» ткацтва Ваўкавышчыны» і дэманстрацыяй вырабаў, вытканых у дадзенай тэхніцы. Метадыст Пекар Ірына Андрэеўна прадстаўляе выставу з разнастайнай сувенірнай прадукцыяй нашага рэгіёна. Майстар-клас і сувеніры карыстаюцца папулярнасцю сярод жыхароў і гасцей г. Ліды.

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *