23 студзеня ў выставачнай зале абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці ў г. Гродна адбылося адкрыццё справаздачнай выстаўкі «Суквецце талентаў» майстроў народнай творчасці і мастакоў Ваўкавыскага раёна. У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлена больш за 200 работ, выкананых у розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва: ткацтва, вышыўка, выцінанка, саломапляценне, ганчарства, мастацкая кераміка, мастацкі роспіс, лозапляценне, вязанне шыдэлкам, ганчарства, выраб тэкстыльных лялек. Адметнасцю выстаўкі нашай Ваўкавышчыны з’яўляюцца такія віды мастацкай творчасці як роспіс па берасце, партрэтная і фантазійная графіка, а таксама вышыўка стужкамі. У арганізацыі выстаўкі прынялі ўдзел 18 майстроў Ваўкавыскага раёна. На адкрыцці выстаўкі супрацоўнікі Ваўкавыскага раённага Цэнтра рамёстваў прадэманстравалі абрад выкупа нявесты «Брама». Акрамя гэтага гледачам была прадстаўлена магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класах па саломапляценню, лепцы з гліны і ткацтву.

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *