У дзяржаўнай установе культуры “Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў” упершыню адбыўся раенны семінар-практыкум па абмену вопытам работы аддзелаў (сектараў) Цэнтраў рамёстваў Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Мастоўскага раенаў “Захаванне і пераемнасць традыцыйных мясцовых рамёстваў, як часткі культурнай спадчыны Ваўкавышчыны”. Дырэктар Ваўкавыскага Цэнтра рамёстваў падзялілася вопытам па зберажэнні і пераемнасці традыцыйнай культуры ў Ваўкавыскім раёне. Спецыялісты і майстры прадставілі прэзентацыю аб элементах нематэрыяльнай каштоўнасці Гродзеншчыны. Азнаёмілі з дзейнасцю майстроў Ваўкавыскага раёна, якія знаходзяцца ў Беларускім Саюзе майстроў народнай творчасці.
Таксама спецыялісты і майстры Цэнтра рамёстваў Прэзентавалі:
— элемент НКС “Традыцыя простага двухнітовага ткацтва” Ваўкавышчыны з майстар-класам ад народнага майстра Беларусі па ткацтву Іюльскай Яніны,
— элемент НКС “Комплекс уменняў вырабу традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне”,
— элемент НКС “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення” і майстар-класам ад Урублеўскай Аксаны – майстра па саломапляценню,
— элемент НКС “Беларускае мастацтва-выцінанка” і майстар-класам ад Садаўнічай Алены і Дубовік Марыны.
Наведалі Музей народнага побыту і творчыя майстэрні.
Удзельнікі семінара засталіся пад вялікім уражаннем ад работы Ваўкавыскага Цэнтра рамёстваў .












