На філіяле «Ваўкавыскі Дом рамёстваў» прайшла літаратурная дэгустацыя “Гісторыя нацыянальнай кухні” для інвалідаў тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ваўкавыскага раёна.
Для гасцей правялі гастранамічную экскурсію па гісторыі нацыянальнай беларускай кухні. Гаспадыні распавядалі пра стравы, якія ужывалі ў паўсядзённую, святочную і абрадавую ежу. А потым усе удзельнікі свята селі за стол і прадэгуставалі традыцыйныя беларускія стравы: бабку, мачанку, дзеруны, бліны, паляндвіцу, ваўкавыскія наліснікі з начынкамі, каўбасу (пальцам піханую), квас і мноства іншых страў. Кульмінацыяй свята быў дэсерт — каравай, выпечаны па ўсіх традыцыях вясельнага каравая Ваўкавыскага раёна з шышкамі і птушкамі. Пасля такого застолля танчылі і спявалі. Свята атрымала поспех!

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *