На філіале Ваўкавыскага Дома раместваў прайшоў тэатралізаваны абрад “Саракі” для людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. Па народнаму каляндару свята «Саракі» адзначаецца ў дзень вясновага раўнадзенства, 22 сакавіка. Нашы продкі лічылі, што тым часам ноч і дзень сустракаюцца. А яшчэ яны верылі, што ў гэты дзень з цёплых краін прылятае сорак птушак.
Галоўны атрыбут свята — рытуальнае печыва ў форме птушачак. Рабяты дакрануліся да традыцый нашых продкаў. Удзельнікі абрада ўпрыгожвалі галінкі дрэва птушкамі і рознакаляровымі стужкамі, вадзілі карагоды і спявалі песні аб вясне, услаўляючы птушак. Спяваючы , выканаўцы падкідвалі ўверх фігуркі птушак, тым самым нібыта заклікалі іх да хутчэйшага прылету, а доўгачаканую вясну – такім чынам – да хуткага надыходу. Сімвал птушкі – адзін з неад’емных элементаў вяснянак: птушка ў старадаўніх славян была вястункай усяго добрага, вястункай самой Вясны.

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *