Сёння ў Ваўкавыскім раённым Цэнтры рамёстваў (гп. Рось) адбылося адкрыццё свята «Зберажы рамяство разам з намі» у рамках Тыдня традыцыйнай культуры.
Для гасцей майстры падрыхтавалі:

  • цікавую прэзентацыю старажытнага майстэрства – «простае двухнітовае» ткацтва Ваўкавышчыны;
  • прэзентацыю «Веды і навыкі вырабу традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне»;
  • кніжную выстаўку «Зберагая культуру – зберагаем Беларусь».
    Асаблівай цікавасцю карысталася пляцоўка рамесных ідэй, дзе кожны змог паспрабаваць сябе у ролі майстра:
    ✶ ткацтва,
    ✶ саломапляцення,
    ✶ лепкі гліняных свістулек,
    ✶ вырабу тэкстыльнай лялькі.
    Яркім момантам стала дэфіле ў традыцыйных жаночых строях Ваўкавышчыны.
    Завершылася свята масавым танцавальным майстар-класам ад спецыялістаў раённага цэнтра культуры. Энергія, смех і адчуванне адзінства – вось ідэальны фінал такога дня.
    Народныя традыцыі жывуць, пакуль іх перадаюць новым пакаленням! Дзякуем усім, хто быў з намі!

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *