28 чэрвеня ў Цэнтры рамёстваў (г.п. Рось) прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй “Першы крок у рамяство”, адкрыццё рэтра-фотавыставы «Нам засталася спадчына». Усе жадаючыя наведалі творчыя майстэрні, азнаёміліся з дзеючымі рамёствамі. Для юных наведвальнікаў прайшла інтэрактыўная праграма “Да бабулі ў веску”. Дзеці адгадвалі назвы старадаўніх прадметаў побыту, іх прызначэнне. Некаторыя рэчы здаваліся ім незвычайнымі і загадкавымі. Затым гулялі ў старадаўнія рухомыя гульні: “Міхасік”, “Бульбачка, варыся!”, “Пярсцёнак”, “Прэла-гарэла” і іншыя. Такая праграма падарыла дзецям радасць жывых зносін і весялосці. Такое мерапрыемства традыцыйнай культуры запомніцца дзецям, як займальнае падарожжа ў мінулае, дзе яны даведаліся нешта новае і адчулі сувязь з традыцыямі нашых продкаў. Гэта даступны спосаб правесці час з карысцю і задавальненнем.







