У Ваўкавыскім раённым Цэнтры рамёстваў працягваецца свята «Зберажы рамяство разам з намі» у рамках Тыдня традыцыйнай культуры. 26 чэрвеня адбыўся творчы каворкінг «Школа саломапляцення: ад рамяства да адукацыі», арганізаваны спецыялістамі Ваўкавыскага РЦР сумесна з выкладчыкам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Манцэвіч Наталляй Аляксандраўнай і студэнтамі Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Я. Купалы.
Мерапрыемства было накіравана на захаванне і папулярызацыю традыцыйнага саломапляцення. Наталля Аляксандраўна прадставіла калекцыю работ у розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама саломапляценне і інкрустацыю саломкай. Яе творчасць паказала, як захапленне можа стаць прафесійнай дзейнасцю.
Захаванне традыцый саломапляцення мае асаблівую важнасць для Ваўкавышчыны, паколькі гэта рамяство мае глыбокія карані і з’яўляецца часткай культурнай спадчыны. Мерапрыемства садзейнічала абмену вопытам і заахвочванню моладзі да асваення традыцыйных рамёстваў.

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *