У межах гэтага дня адбыліся наступныя мерапрыемствы:
- Адкрыццё выстаўкі даматканых вырабаў «Ніці праз усе жыццё», прысвечанай традыцыйнаму ткацтву.
- Сустрэча з народным майстрам Беларусі па ткацтву Іюльскай Я.В.
Яна правяла майстар-клас па адным з асноўных этапаў ткацтва – навіўцы асновы на станок. Разам з удзельнікамі заклалі чыны, перацягнулі ніці асновы праз берда на навой.
З-за вялікай даўжыні асновы (65 метраў) працэс навіўкі не быў завершаны, аднак у бліжэйшы час плануем паказаць наступныя этапы. - Завяршальным мерапрыемствам дня стала пазнавальная праграма «Ад ільна да палатна», у ходзе якой удзельнікі даведаліся пра прылады і прыстасаванні для ткацтва.







