У Ваўкавыскім раёным Цэнтры рамёстваў сёння завяршаецца Тыдзень традыцыйнай культуры. На працягу апошніх дзён прайшлі творчыя сустрэчы з носьбітам па саломапляценню Нематырыяльнай Культурнай Спадчыны Урублеўскай Аксанай Аляксееўнай і майстрам беларускага Саюза майстроў па вырабу тэкстыльных ляляк-мотанак Абрамчук Жанай Здзіславаўнай. Майстрыхі паведалі аб стварэнні традыцыйных ляляк-анёлкаў ,як з саломкі, так і з тэкстылю. Усе жадаючыя змаглі паспрабаваць свае сілы на практычных занятках.
Таксама госці Цэнтра раместваў пабывалі на музейным занятку ў пасёлку Рось “Знаёмства з прадметамі даўніны” і на іншых майстар-класах па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву.
І завяршаецца сенняшні дзень выстаўкай-продажам сувенірных і брэндавых вырабаў.










