💥📸📸
На Дні беларускага пісьменства ў Лідзе пляцоўка Гродзенскай вобласці «Нематэрыяльная культурная спадчына» прадстаўлена традыцыйнай каштаўнасцю «Веды і навыкі па вырабу традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне».

Прэзентавала старажытнае майстэрства Аксана Георгіеўна Талькоўская, метадыст Ваўкавыскага раённага Цэнтра рамёстваў, якая расказала рэцэптуру вырабу каравая і сімволіку гэтай спадчыны. Усе жадаючыя атрымалі магчымасць паспрабаваць абрадавы вясельны каравай.
Яго прыгатавала Тамара Іванаўна Карнацэвіч, якая пражывае ў вёсцы Новая Ятвезь і з’яўляецца носьбітам гэтага майстэрства.
Гэта жывая спадчына, у якой закладзены сакральны сэнс, абрады і дух беларускага народа.

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *