Сёння Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў расчыніў свае дзверы ў свет жывой традыцыі — адкрылася выстаўка «Ад прадзедаў да нашых дзён». ✨
Асаблівы гонар Ваўкавыскага раёна гэта 9 майстроў, якія з’яўляюцца членамі Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці! 🙌 Іх умелыя рукі — гэта жывы масток, які звязвае эпохі, захоўваючы мудрасць продкаў для нашых дзяцей. 🌉
У іх працах жыве памяць пакаленняў: у перапляценні нітак на кроснах, у тонкіх карунках папяровай выцінанкі, у цёплай гліне, у кожнай вышыўцы, у залацістым ззянні саломкі, у яркіх фарбах роспісу, у пяшчотных вобразах тэкстыльнай лялькі. 🧵✂️🏺🧶🌾🎨🪆
Тут ажываюць традыцыі, а кожны выраб — унікальны, прыгожы і напоўнены душой. 💖
Выстаўка працягваецца да 19 снежня, і ў кожнага жадаючага яшчэ ёсць час, каб пазнаёміцца з гэтым дзіўным светам традыцыйнага мастацтва! Прыходзьце натхніцца і дакрануцца да сапраўднага! ❤️














