16 лістапада ў нашай краіне адзначаецца Дзень Беларускай лялькі – гэта ўнікальны элемент народнага мастацтва,які мае глыбокія карані ў беларускай культуры. 🎨
Напярэдадні гэтага цудоўнага свята на філіяле “Ваўкавыскі Дом рамёстваў” майстар па вырабу тэкстыльнай лялькі Жана Здіславаўна Абрамчук паведала шмат цікавых гісторый пра гэты ўнікальны сімвал! 🤗Традыцыйна лялькі робяць уручную, часта з выкарыстаннем простых тэхнік,такіх як завязванне, складанне і вышыўка. А сам працэс стварэння суправаджаецца песнямі і рытуаламі ў нашай культуры – гэта жывая гісторыя!
Для ўдзельнікаў клуба “Васілёк” і для іншых прысутных яна правяла сапраўды каштоўныя майстар-класы: ✂️✨
- “Лялька-падарожніца” – мотанка; 🧳
- Абярэг “Анел Дабрабыту” – мотанка.
Лялька-мотанка – гэта традыцыйная беларуская лялька, якая вырабляецца без выкарыстання іголкі і праколаў! 🙌 Гэты від лялек мае глыбокія карані ў народных традыцыях і сімвалізуе абарону і дабрабыт. Стварэнне лялькі-мотанкі — гэта не толькі працэс рукадзелля, але і сапраўдны рытуал🌾







