У гэтыя дні наш горад стаў сапраўдным цэнтрам народнай творчасці!
Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў з гонарам прымае ўдзельнікаў і гасцей абласнога форуму “ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ”
Сюды завіталі таленавітыя майстры з усіх куткоў Гродзеншчыны, каб разам тварыць, абменьвацца вопытам і захоўваць традыцыі.
На форуме прадстаўлены розныя напрамкі творчасці:
— саломапляценне – жывыя ўзоры рамеснай мудрасці прадстаўлены ад нашага раёна майстрам Аксанай Урублеўскай;
— выцінанка – вытанчанае мастацтва, якое захапляе;
— ганчарства і кераміка – работа з глінай, што нараджае цуды ў руках майстроў Ваўкавыскага раёна Марыны Гайдзель і Рамана Дземянчыка;
— традыцыйны тэкстыль – ад ткацтва і вышыўкі, прадстаўленыя майстрам Янінай Іюльскай і яе вучаніцай Анастасіяй Гарбачэўскай. Касцюм і галаўныя уборы прадэманстравала метадыст Цэнтра рамёстваў Ірына Пекар;
— стравы з водарам традыцый — вясельны каравай Ваўкавышчыны презентавала метадыст Аксана Талькоўская.
У праграме – насычаныя секцыі, майстар-класы, кансультацыі ад лепшых экспертаў вобласці і рэспублікі, глыбокія даклады па адраджэнню беларускіх рамёстваў і гісторыю рэгіянальных касцюмаў.
Дзякуй кожнаму, хто прыехаў дзяліцца сваім вопытам і талентам!
Разам мы захоўваем нематэрыяльную культурную спадчыну і  вызначаем культурны код нашай будучыні🇧🇾.
Форум “ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ” – гэта сапраўднае адзінства праз творчасць!

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *