Калектыў дзяржаўнай установы культуры «Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў» прымае ўдзел у заключных мерапрыемствах XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у горадзе Гродна. Наведвальнікі мерапрыемства могуць набыць сувенірную і брэндавую прадукцыю ручной працы, дзе ў кожным вырабе захаваны дух народных традыцый і каларыт Ваўкавыскага раёна, а таксама прыняць удзел у майстар-класах па павязванню хустак, вырабу кукал-мотанак і сувенірнай цацкі «Буслік».
Запрашаем пазнаёміцца з рамяством Ваўкавыскага раёна і далучыцца да стварэння традыцыйных абярэгаў.







