На філіяле «Ваўкавыскі Дом рамёстваў» адбылося свята «Цяпло асаблівай любові», арганізаванае па ініцыятыве Ваўкавыскай раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» для сямей і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. Мерапрыемства сабрала вакол сябе прадстаўнікоў розных устаноў і прадпрыемстваў раёна.
Для гасцей свята майстры Ваўкавыскага раённага Цэнтра рамёстваў падрыхтавалі займальныя творчыя пляцоўкі:
Лепка з гліны,
Стварэнне кветак з сінельнай провалакі,
Абярэгі з саломкі і тэкстылю,
Размалёўка фантазійных кветак.
Дзень прайшоў вельмі насычана, ярка і па-сапраўднаму душэўна. Дзеці з захапленнем акунуліся ў свет рамёстваў, а іх усмешкі сталі найлепшай узнагародай для арганізатараў свята.
Самае важнае ў наш час — гэта быць побач, падтрымліваць і дарыць цяпло тым, хто мае ў гэтым патрэбу.
Ганарымся, што ў нашым раёне ёсць такія чулыя людзі і такія светлыя ініцыятывы!

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *