З ранку ў Вярэйках была мітусня: на пляцоўцы зоны адпачынку гучала вясёлая музыка, усе спяшаліся на кірмаш. Прыгожыя, рознакаляровыя арэлі з маляванымі конікамі яшчэ здалёку прыцягвалі да сябе ўвагу. Пад час тэатралізаванага прадстаўлення каларытныя гаспадыні са сцэны зазывалі ўсіх на шчодрае восеньскае свята, а цыганы з мядзведзем ўздымалі настрой гандлярам і пакупнікам. Кожны мог паўдзельнічаць у вясёлых танцах, аукцыёнах, забавах, спаборніцтвах і гульневай праграме “Без капусты — пуста”.

На працягу усяго свята жыхары і госці маглі набыць патрэбную прадукцыю, якую прывезла на продаж РСКУП “Ваўкавыскае”, прыватныя прадпрымальнікі з суседніх раёнаў і мясцовыя жыхары. Чаго тут толькі не было: садавіна і гародніна, рыба і сыры, зерне, мёд, саджанцы і вырабы народных промыслаў. Па ходу закупаў можна было пачаставацца гарачым чаем з блінамі, паслухаць выступленні артыстаў.

123 2344123 2345

123 2346123 2347

123 2348123 2349

123 2350

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *