Абласны праект па папулярызацыі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Тыдзень традыцыйнай культуры “Ад даўніны да нашых дзён” працягвае свой шлях на Ваўкавышчыне. Распачаўся ён з семінара-практыкума “Сучасныя падыходы арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці ва ўстановах культуры з рознымі ўзроставымі катэгорыямі насельніцтва».Фальклорныя гурты “Спадарыня” і “Ваўпянка” заспявалі песні з песеннай спадчыны Ваўкавышчыны. Народны майстар РБ па ткацтву Балёнь Любоў Сцяпанаўна ткала дыван у тэхніцы простага двухнітовага ткацтва. З вялікім спрытам усе прысутныя танцавалі “Польку мясцовую”, “Падыспань”, “Лысага”, “Кракавяк” падчас майстра-класа па побытавым танцам. Завяршыўся першы дзень тыдня традыцыйнай культуры ўшанаваннем народнага майстра, транслятара традыцыі простага двухнітовага ткацтва Балёнь Любоў Сцяпанаўны, а таксама круглым сталом на тэму: “Нематэрыяльная культурная спадчына Ваўкавыскага раёна – ўчора, сёння, заўтра».

Выхаванцы аздараўляльных школьных лагераў сярэдніх школ горада Ваўкавыска прысутнічалі на другім дні “Тыдня традыцыйнай культуры “Ад даўніны да нашых дзён”. Спецыяльна для іх майстар-класс па сіметрычнай выцінанцы і вырабу лялькі-мотанкі праводзіць майстар народных мастацкіх рамёстваў Абрамчук Жанна Здзіславаўна. Юныя наведвальнікі з захапленнем і зацікаўленнасцю ўдзельнічаюць ў фальклорнай інтэрактыўнай праграме “Бабулін куфар”. На працягу мерапрыемства працуе выстава сямейнага рэтра-фота “Скарбонка памяці”.

Працягам праграмы другога дня абласнога праекта “Тыдзень традыцыйнай культуры “Ад даўніны да нашых дзён”, які праходзіць на базе філіяла «Ваўкавыскі Дом рамёстваў» дзяржаўнай установы культуры «Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў», стала выстуленне ўзорнага гурта “Чобаты”. Пасля канцэртнай праграмы гледачам была прадстаўлена прэзентацыя элемента НКС “Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бліны і іншыя) – традыцыі прыгатавання і спажывання ў Гродзенскай вобласці”. Майстар клас па прыгатаванню традыцыйнай стравы з таркаванай бульбы “Бабка вясковая” праводзіла носьбіт элемента НКС Бачынская М.Э. На дэгустацыі стравы кожны прысутны мог ацаніць непаўторны смак прыгатаванай стравы.
Гульнёвая праграма “Зазiрнi ў мiнулае” народнай студыi-гульнi «Ваўкавыскiя забавы» запрасiла ўсiх удзельнікаў у карагод і пазнаёміла з гульнямі дзяцiнства нашых продкаў.
Народны ансамбль беларускай песні “Медуніца” Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры звярнуўся да гасцей з канцэртнай праграмай “Мая песня — мой шлях”.

Трэці дзень Тыдня традыцыйнай культуры «Ад даўніны да нашых дзён» на Ваўкавышчыне распачаўся з фрагмента вясельнага абрада «Дарэнне караваем». Дзеці слухалі вясельныя песні і назіралі, якім чынам у старажытнасці нашы продкі рыхтаваліся да вяселля. Па заканчэнні абрада ўдзельнікі і гледачы пусціліся ў пляс пад мясцовую польку. Цікавым стаў майстар-клас па вырабу ўпрыгожванняў для вясельнага традыцыйнага каравая Ваўкавышчыны ад носьбіта НКС Карнацэвіч Тамары Іванаўны. З вялікім задавальненнем дзеці ўдзельнічалі ў забаўляльнай праграме «Петухоўская скарбонка», якая пазнаёміла іх з гісторыяй і звычаямі мястэчка Ізабелін Ваўкавыскага раёна.

3 жніўня, дзверы Ваўкавыскага Дома рамёстваў расчыніліся для выхаванцаў Ваўкавыскага дзіцячага дома. Іх чакала наведванне творчых майстэрняў па ткацтву, вышыўцы, саломапляценню  і знаёмства з таленавітымі майстрамі. Майстар па саломапляценню, член Саюза майстроў Беларусі Урублеўская Аксана Аляксееўна правяла майстар-клас “ Герб Ваўкавыска” (аплікацыя з саломкі). У музейным пакоі выхаванцам прапанавалі тэматычную экскурсію “Быт і традыцыі нашых продкаў”, а  фальклорная віктарына”Сялянскі быт” замацавала, атрыманыя веды пад час экскурсіі. Потым супрацоўнікі Ваўкавыскага Цэнтра культуры  гулялі з дзецьмі ў традыцыйныя беларускія гульні. І самым цікавым момантам быў  майстар-клас па прыгатаванню дранікаў і шкварак з яешняй. Дэгустацыя прайшла вельмі хутка і весела, усім спадабаліся дамашнія дранічкі!

На пяты дзень Тыдня ў Ваўкавыскім раённым Цэнтры рамёстваў г.п. Рось жыхары пасёлка і госці змаглі пазнаёміцца з традыцыйнымі каштоўнасцямі Ваўкавыскага краю, транслятарамі і носьбітамі традыцый.  Член Саюза майстроў Беларусі Яніна Іюльская паказала майстар – класс “Выраб ходніка у тэхніцы “простага двунітовага ткацтва”.  Супрацоўнікі філіяла “Роскі Дом культуры” захапілі усіх  у анімацыйную праграму “Бабулін куфар”. Было весела, шумна і пазнавальна. А напрыканцы свята майстар народных мастацкіх рамёстваў Марына Гайдзель прапанавала ўсім жадаючым паспрабаваць свае ўменні на майстар – класе па лепцы з гліны і кожны змог забраць свой асабісты выраб на памяць.

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *