Сёння ў Міжнародны дзень роднай мовы ў Ваўкавыскім раённым Цэнтры рамёстваў (г.п.Рось) для вучняў 1-2 класаў Сярэдняй школы №2 г.п.Рось прайшоў творчы каворкінг «На хвалях часу».

У рамках каворкінга дзеткі наведалі выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вандроўка ў цудоўны свет рамёстваў» і Музей народнага побыту, зазірнулі у майстэрніі нават заспелі майстра народных мастацкіх рамёстваў за работай, паспрабавалі свае сілы ў лепцы з гліны.

Дадаткова вучням была прадстаўлена тэматычная выстава інфармацыйных лістовак «Мы за здаровы лад жыцця», каб яшчэ разок напомніць аб неабходнасці берагчы сваё здароўе.

Найлепшая падзяка для нас — зацікаўленыя вочы дзяцей і іх імгненнае жаданне прыйсці ў Цэнтр рамёстваў ужо ў якасці навучэнцаў.

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *