Сёння ў Гродна адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых работнікаў культуры, прысвечаная Дню работнікаў культуры . Гэта свята аб’яднала тых, хто сваёй штодзённай працай захоўвае і прымнажае духоўную спадчыну нашай краіны. На гэтым мерапрыемстве прысутнічала прадстаўніца Ваўкавыскага Цэнтра рамёстваў — Яніна Вацлаваўна Іюльская. Яна з’яўляецца носьбітам нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Простае двухнітовае ткацтва Ваўкавышчыны». Гэта не проста прафесія, а сапраўдная місія — перадаваць наступным пакаленням унікальныя традыцыі роднага краю.
«За высокі прафесіяналізм, творчую дзейнасць і значны асабісты ўклад у развіццё і прапаганду беларускай культуры» Яніна Вацлаваўна была ўзнагароджана Ганаровай граматай.
Мы шчыра ганарымся нашым майстрам, яе талентам і адданасцю справе. Жадаем Яніне Вацлаваўне новых творчых здабыткаў, натхнення і далейшых поспехаў у захаванні нашай нацыянальнай спадчыны!

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *