7 верасня калектыў дзяржаўнай установы культуры «Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў» прыняў удзел у абласным фестывалі традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны».

Майстры Цэнтра рамёстваў прапанавалі жыхарам горада і гасцям свята майстар-класы па ганчарству, мастацкай кераміцы, саломапляценню, вышыўцы, мастацкаму роспісу і ткацтву паясоў.
Прэзентавалі традыцыйны народны жаночы, мужчынскі і дзявочы строй Ваўкавыскага раёна.

Таксама былі прапанаваны для агляду унікальныя хатнія калекцыіі ткацтва, саломапляцення, тэкстыльнай лялькі, чорнадымленай керамікі, вышыванкі і іншае.

Па выніках конкурсу «Лепшы падворак традыцыйнай культуры»  дыплом lll ступені атрымаў Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў сумесна з Ваўкавыскім раённым цэнтрам культуры і народнай творчасці.

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *