7 верасня калектыў дзяржаўнай установы культуры «Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў» прыняў удзел у абласным фестывалі традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны».
Майстры Цэнтра рамёстваў прапанавалі жыхарам горада і гасцям свята майстар-класы па ганчарству, мастацкай кераміцы, саломапляценню, вышыўцы, мастацкаму роспісу і ткацтву паясоў.
Прэзентавалі традыцыйны народны жаночы, мужчынскі і дзявочы строй Ваўкавыскага раёна.
Таксама былі прапанаваны для агляду унікальныя хатнія калекцыіі ткацтва, саломапляцення, тэкстыльнай лялькі, чорнадымленай керамікі, вышыванкі і іншае.
Па выніках конкурсу «Лепшы падворак традыцыйнай культуры» дыплом lll ступені атрымаў Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў сумесна з Ваўкавыскім раённым цэнтрам культуры і народнай творчасці.







