🎨✨ У Ваўкавыскім раённым Цэнтры рамёстваў адбылося яркае адкрыццё справаздачнай выстаўкі ўдзельнікаў гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Жывыя вытокі рамёстваў»! 🖼️🏺
Гурткоўцы прадставілі свае лепшыя працы, як вынік таго, чаму навучыліся за год. У гэтыя работы укладзена душа, цярпенне і велізарная праца🎨. Побач з імі ўвесь гэты час былі выдатныя майстры-настаўнікі 👩🎨🧑🎨, якія аддалі не менш сіл, вопыту і мудрасці. Вынік адзін — работы проста цудоўныя! 🔥👏
🌟👏 На цырымоніі узнагароджання лепшыя навучэнцы былі адзначаны граматамі і падзячнымі лістамі📜✨. А пасля афіцыйнай часткі ўсіх чакаў сапраўдны святочны стол з прысмакамі 🍰 і вясёлыя конкурсы 🎉, дзе ніхто не застаўся без усмешак і падарункаў! 🎈








