Напярэдадні свята Масленіца, на філіяле «Ваўкавыскі Дом рамёстваў» праходзіць падрыхтоўчы працэс. Удзельнікі клуба “Вандроўка” зрабілі сімвал свята “Пудзіла-Масленіца”. Гэта галоўны сімвал і цэнтральны персанаж масленічнага тыдня. Яно ўвасабляе сабой адыходзячую зіму, усё старое, непатрэбнае і застылае, што павінна згарэць, каб даць дарогу новаму жыццю і вясне.
Стварэнне пудзіла Масленіцы — гэта займальны працэс. Удзельнікі клуба атрымалі незабыўныя ўражанні і шмат добрых эмоцый, спрабуючы сябе ў новай справе!





