Сёння ў Ваўкавыскім раённым Цэнтры рамёстваў адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня традыцыйнай культуры «Карані і традыцыі».
Для ўдзельнікаў была падрыхтавана інтэрактыўная бяседа «Куфар памяці: гісторыя, загорнутая ў тканіну», дзе спецыялісты Цэнтра распавядалі пра элементы нематэрыяльна-культурнай спадчыны Ваўкавыскага раёна.
Кніжная выстаўка «Жывая спадчына: традыцыйныя рамёствы ў кнігах», падрыхтаваная спецыялістамі Роскай бібліятэкі дазволіла зазірнуць у глыбіню народнай мудрасці.
А самай жывой пляцоўкай стала «Рамесніцкая слабада», дзе кожны паспрабаваў сябе ў ролі творцы:
✶ лепка гліняных свістулек,
✶ стварэнне тэкстыльнай лялькі-мотанкі,
✶ упрыгожванне каравая (вясельныя птушкі),
✶ праца на ткацкім станку.
Атмасфера была па-сапраўднаму цёплай і натхняльнай. Дзякуем усім, хто далучыўся і падтрымаў жывую сувязь часоў!
Беражыце традыцыі — яны захоўваюць нас.







