Сёння, у межах Нядзелі традыцыйнай культуры, Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў прыняў удзел у свяце «Мацвееўскі карагод», якое стала яркай падзеяй для ўсіх аматараў аўтэнтычнай спадчыны🇧🇾.
Майстры народных рамёстваў прадставілі свае ўнікальныя элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якімі славіцца Ваўкавышчына, гэта — «Простае двухнітовае ткацтва» і «Веды і навыкі па вырабу традыцыйнага вясельнага каравая». Асаблівым поспехам карысталіся майстар-класы «Сакрэты двухнітовага ткацтва» і «Выраб упрыгожванняў вясельнага каравая: птушкі і шышкі ». Жадаючыя не толькі даведаліся пра сакрэты рамёстваў, але і змаглі паспрабаваць сябе ў ролі ткачоў і каравайніц. Акрамя таго, для гасцей свята працавала выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, дзе кожны мог набыць вырабы ручной працы на памяць. Святочны настрой і карысныя веды зрабілі «Мацвееўскі карагод» сапраўды яркім і запамінальным святам.








