У Ваўкавыскім раёне працягваецца Тыдзень традыцыйнай культуры. Сення на філіяле Ваўкавыскага Дома рамёстваў арганізавана свята «Каравай: дар Божы і сімвал сям’і».
Для гасцей разгарнулі тэматычную пляцоўку «Ад зярнятка да каравая», якая прасочыла ўвесь шлях хлеба ад першага зерня да румянага боханца.
Цікавасць выклікаў майстар-клас па вырабу афармлення вясельнага каравая: знакамітыя шышкі і птушкі, які прадэманстравала Тамара Іванаўна Карнацэвіч. Менавіта яна з’яўляецца носьбітам нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Веды і навыкі па вырабу традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне». Яе рукі берагуць той самы сакральны рэцэпт, які перадаецца з пакалення ў пакаленне.
А таксама пазнаёміліся з пераемніцай элемента НКС Аксанай Урублеўскай.
Асаблівым момантам стала ўшанаванне захавальніцы старажытных ведаў. Напрыканцы свята калектыў Цэнтра рамёстваў уручыў Тамары Іванаўне каштоўны падарунак, які стаў годным акордам свята.

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *