На трэці дзень Тыдня традыцыйнай культуры Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў прапанаваў для ўсіх жадаючых Дзень адкрытых дзвярэй «Старт у рамяство».
Наведвальнікі з цікавасцю вандравалі па творчых майстэрнях, дзе можна было ўбачыць, як нараджаюцца вырабы ручной працы. Наведалі Музей народнага побыту. Тут гасцей знаёмілі з сапраўднымі прыладамі працы, якімі карысталіся нашы продкі і традыйыйным адзеннем Ваўкавыскага строя, які захоўвае ўнікальныя рысы мясцовага каларыту🪄.
Самым маленькім наведвальнікам спадабалася гульнёвая праграма «Беларускі гульнёвы перапалох». Дзеці з задавальненнем спаборнічалі ў народных забавах, далучыўшыся да культуры праз гульню. Не абышлося і без традыцыйнага кірмашу сувенірнай і брэндавай прадукцыі, створанай майстрамі Цэнтра рамёстваў.
Дзень прайшоў надзвычай насычана і пазнавальна, пацвердзіўшы, што народныя традыцыі жывуць і цікавяць, як дарослых, так і дзяцей.









