Калектыў дзяржаўнай установы культуры «Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў» прымаў удзел у абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла «Дажынкі».
У рамках свята мы прадставілі сваю творчасць на выстаўцы-кірмашы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў і ўмельцаў Гродзенскай вобласці «Спадчынай жывём — душой багацеем». На экспазіцыі былі прадстаўлены работы нашых майстроў, праведзены майстар-класы, а таксама арганізавана частаванне караваямі па традыцыйных рэцэптах.
Акрамя таго, супрацоўнікі Цэнтра ўдзельнічалі ў святочным шэсці «Моц зямлі — моц людзей».
На выстаўку-конкурс «Ад зерня да каравая» быў прадстаўлены дажыначны сноп, зроблены майстрыхамі нашага Цэнтра.
Удзел у «Дажынках» стаў магчымасцю паказаць багацце народных традыцый і майстэрства ваўкавыскіх умельцаў, умацаваць культурныя сувязі і папулярызаваць дэкаратыўна-прыкладное мастацтва роднага краю.








