На філіяле “Ваўкавыскі Дом рамёстваў» адбылося адкрытае паседжанне этнаграфічнага клуба “Вандроўка”, прысвечанае старадаўняму абраду «Дажыначны каравай» для людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя
Удзельнікі даведаліся пра значэнне заканчэння жніва, апошняга снапа і каравая з мукі новага ўраджаю. Для нашых продкаў дажынкі былі часам падзякі зямлі за яе дары, а каравай сімвалізаваў дастатак, шчасце і сямейны дабрабыт.
Падчас сустрэчы госці не толькі пазнаёміліся з традыцыямі абраду, народнымі песнямі і звычаямі, але і паўдзельнічалі ў этнаграфічных гульнях, якія дапамаглі стварыць вясёлую атмасферу, аб’яднаць удзельнікаў і лепш адчуць дух народнага свята.
Мерапрыемства прайшло ў добрай і сяброўскай атмасферы, падарыла ўдзельнікам новыя веды, станоўчыя эмоцыі і магчымасць далучыцца да беларускай культурнай спадчыны.







