Дзяржаўная ўстанова культуры «Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў» прымае ўдзел у каравай-фэсце «Бацькава булка», а таксама удзельнічае ў абласной выстаўцы-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Ручнік як шлях жыцця».
Водар духмяны паўсюды вітае —
Бацькава булка ўсіх сустракае.
І як прадмет абавязковы —
Ручнік расшыты каляровы.
І як ідзе яно спачатку —
У ручнік прымалі немаўлятка.
На шлюб, пад хлеб, на абразы —
Паўсюль ёсць месца для красы.
Ад нараджэння да небыцця —
Наш ручнік як шлях жыцця.
Жадаем жыць вам шчасліва і проста.
Ваўкавыскі Цэнтр рамёстваў.

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *