Акрамя царкоўнага хрышчэння, у гэты ж дзень праводзілі сямейны рытуал «Радзіны» — увядзенне дзіцяці ў склад роду.
На філіяле “Ваўкавыскі Дом рамёстваў” у этнаграфічным клубе “Вандроўка” аднавілі і паказалі гэты абрад з ўсімі традыцыямі: як праходзіў чын, якая роля хросных бацькоў і якія прыкметы існавалі. Пасля хросту арганізоўвалі святочны стол, а ў канцы абраду госці адорвалі бацькоў рублем за кашу.

Сёння многія элементы захоўваюцца: выбар хросных, белая кашуля, сімвалічныя падарункі, святочны стол. На Гродзеншчыне хрышчэнне застаецца важнай духоўнай падзеяй, якая аб’ядноўвае традыцыі продкаў з сучасным сямейным укладам. Гэты абрад — не толькі рэлігійны сакрамант, але і культурны сімвал, які звязвае дзіця з роднай зямлёй і гісторыяй краю.

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *