З даўніх часоў лялькі з тканіны былі традыцыйнай цацкай беларускіх дзяцей. Яны лічыліся сімваламі працягу роду і шчасця ў сям’і. 23 лістапада аграгарадок Індура на дзень стаў сталіцай лялек. У Індурскім цэнтры культуры ў шосты раз прайшло брэндавае свята “Лялька ў карагодзе жыцця”.
На свяце свае работы прадставіла майстар народных мастацкіх рамёстваў Ваўкавыскага Дома раместваў Абрамчук Жанна Здзіславаўна. Яна паказала майстэрства ў стварэнні лялек-мотанак. Галоўнай мэтай майстрыхі з’яўляецца прапаганда беларускай лялькі, заахвочванне моладзі да традыцыйных рамёстваў і далучэнне праз ляльку да гісторыі традыцыйнага адзення і фальклору.

На свяце можна было ўбачыць абрадавыя, нацыянальныя і сучасныя лялькі з саломы, ільну, пап’е-машэ, тэкстылю і іншых матэрыялаў.

Лялька ніколі не знікне з нашага жыцця. Усе мы калісьці гулялі з лялькамі, давяраючы ім сакрэты. Гэта незабыўная частка дзяцінства. У якім бы кутку планеты мы не жылі, лялькі застаюцца зразумелай для ўсіх агульначалавечай мовай.

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *