Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў прымаў удзел у абласным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”!
На падворку раёна Цэнтр рамёстваў прэзентаваў калекцыі традыцыйных рамёстваў:
— этнаграфічная калекцыя тканых вырабаў майстроў Ваўкавыскага раёна,
— “простае двухнітовае ткацтва” Яніны Іюльскай,
— мастацкі роспіс Жаны Сямак і Дар’і Сякевіч,
— тэкстальная лялька Жаны Абрамчук,
— саломапляценне Аксаны Урублеўскай.
— мастацкая кераміка Святланы Дудзінскай і Марыны Гайдзель.
Такая разнастайнасць вельмі ўразіла экспертную камісію і ў намінацыі “Лепшая калекцыя традыцыйных рамёстваў” наша установа атрымала Дыплом III ступені.
Таксама на падворку нашага раёна калектывам раённага цэнтра культуры быў паказаны шлюбны абрад “Сустрэча маладых”. Вясельная сукенка нявесты была адноўлена нашымі майстрыхамі на аснове мясцовай моды 60-х гадоў ХХ стагоддзя. А так як кожная замужняя жанчына павінна была насіць хустку, на нашым падворку праходзіў майстар-клас па павязванню хусткі з нашымі рэгіянальнымі асаблівасцямі.
Свята атрымалася сапраўды яркім, насычаным і каларытным!








