Фестываль “Скарбы Гродзеншчыны” быў вельмі насычаны рознымі напрамкамі ушанавання беларускіх традыцый. Адным з іх была пляцоўка з прэзентацыямі абрадавых страў, дзе кожны мог не толькі адчуць водар беларускіх традыцый, але і пакаштаваць іх на густ.
На асобнай пляцоўцы былі прадстаўлены вясельныя караваі з усей вобласці. Наш элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Веды і навыкі па вырабу традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне” вельмі цікавіў наведвальнікаў, а дзякуючы клапатлівай працы носьбіта Тамары Іванаўны Карнацэвіч і пераемніцы – нашага майстра Аксаны Аляксееўны Урублеўскай традыцыйным вясельным караваем Ваўкавыскага раёна можна было пачаставацца ўсім жадаючым.
Фестываль у чарговы раз даказаў: наша культура жывая, а таленты на Гродзеншчыне – невычэрпныя.






