Сёння спецыялісты Ваўкавыскага раённага Цэнтра рамёстваў прымаюць удзел у абласным семінары для майстроў народнай творчасці «Ад прадзіва да ткацтва: адраджэнне і захаванне ткацтва на Панямонні». Наша майстар народных мастацкіх рамёстваў, народны майстар па ткацтву Рэспублікі Беларусь Яніна Іюльская была ў ліку спікераў семінара і падзялілася вопытам адраджэння і пераемнасці традыцыі «простага двухнітовага» ткацтва на Ваўкавышчыне. Нашы спецыялісты з задавальненнем спрабуюць сябе у розных майстар-класах па ткацтву, прадзенню, пляценню паясоў.








