У Ваўкавыскім раённым Цэнтры рамёстваў г.п. Рось адкрылася незвычайная экспазіцыя, якая аб’яднала мінулае і сучаснае.
Тут можна прасачыць, як простая лялька ператвараецца з сакральнага абярэга ў смелы арт-аб’ект. Дзве таленавітыя майстрыхі Жанна Абрамчук і Наталля Фаміна паказваюць зусім розныя падыходы да свайго рамяства.
Жанна – захавальніца традыцый. Яе лялькі-мотанкі і тэкстыльныя лялькі створаны па старажытных канонах. Кожная не проста цацка, а моцны абярэг з глыбокім сэнсам.
Наталля – эксперыментатар. Яна стварае арт-лялькі з воўны-кардачэсу, палімернай гліны і фактурнага тэкстылю. Яе работы – гэта аўтарскі стыль, пластыка і нечаканыя формы.
Акунаючыся ў выставу, вы заўважыце, як мяняліся тэхналогіі і эстэтыка: ад сакральнасці да дэкаратыўнасці. Гэты дыялог двух майстрых – жывы доказ багацця беларускай культуры і здольнасці да аднаўлення.
Выстаўка працуе штодня да 7 жніўня ў час працы цэнтра.

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *