У філіяле «Ваўкавыскі Дом рамёстваў» прайшло адкрытае пасяджанне этнаграфічнага клуба інвалідаў «Вандроўка», які наведваюць падапечныя дзённага аддзялення  інвалідаў тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва .

Увазе гасцей было прадстаўлена тэатралізаванае свята «Багач», дзе ўдзельнікі пастараліся паказаць народную традыцыю святкавання абрада. А потым усе весяліліся пад польку  і падэспань, адгадвалі загадкі, забаўляліся гульнямі.

У заканчэнне свята Гаспадар засеяў поле жытам, а Гаспадыня пачаставала ўсіх гасцей караваем з новага ўраджаю.

А каб гэты дзень запомніўся надоўга, удзельнікі свята зляпілі з гліны памятныя медальёны з сімволікаю свята «Багач».

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *