Сягодня на адкрытым паседжанні этнаграфічнага клуба “Вандроўка”, удзельнікамі якого з’яўляюцца людзі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, разам з майстрамі філіяла “Ваўкавыскі Дом рамёстваў” правялі абрад “Масленіца”.
Масленіца мае свае асаблівасці і звычаі. Кіраўнік клуба і яго ўдзельнікі прайгралі традыцыі святкавання:
- праводзілі гулянні і народныя гульні;
- танцы і песні;
- спальванне лялькі-пудзіла;
- прыгатаванне масленічных бліноў;
- душэўная сустрэча за кубкам гарачага чаю з блінамі.
Масленіца — гэта час, калі мы ўсе разам можам адпачыць ад паўсядзённай руціны, дзе атрымалі асалоду ад зносін і парадаваліся прыходу вясны.







