Філіял “Ваўкавыскі Дом раместваў” расчыніў дзверы для выхаванцаў аздараўленчага лагера “5 Элемент” СШ №5. Майстры разам з дзецьмі здзейснілі неверагоднае сюжэтна-гульнёвае падарожжа “Вандроўка ў мінулае”. Вучні дакрануліся да мінулага і пабывалі ў гасцях у сялянскай хаце, паглядзелі, як жылі нашы продкі, пагулялі ў гульні таго часу і стварылі пано з прыродных матэрыялаў.
Заключным момантам у падарожжы было дэфіле ў народных беларускіх строях — гэта яскравае і маляўнічае мерапрыемства, якое дэманструе багатую культурную спадчыну Беларусі.








