Сёння на базе філіяла “Ваўкавыскі Дом раместваў” панавала асаблівая атмасфера творчасці і гонару! Удзельнікі этнаграфічнага клуба “Вандроўка”, нягледзячы на свае асаблівасці, з вялікім энтузіязмам працавалі над стварэннем незвычайнай работы. У якасці асновы яны выбралі гіпсавыя нарыхтоўкі ў форме карты любімай Беларусі! 🇧🇾
З любоўю і стараннем, крок за крокам, яны распісвалі контуры нашай краіны, а затым, з асаблівай радасцю, надалі колеры нацыянальнага сцяга.
Мы ганарымся кожным удзельнікам клуба, іх стараннасцю і любоўю да Радзімы, якую яны так ярка прадэманстравалі сёння. Гэтыя работы — сапраўдныя творы мастацтва, напоўненыя сэнсам і дабрынёй.

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *