У рамках абласнога рэкламнага тыдня клубных устаноў Гродзенскай вобласці дзяржаўная установа культуры “Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў” (г. п. Рось) правяла дзень адчыненых дзвярэй “Першы крок у рамяство”.
Усе жадаючыя змаглі пазнаёміцца з працай творчых майстэрань, дзе праходзяць заняткі гурткоў, паспрабаваць свае сілы на майстар-класах “Не ляніся – рамяству вучыся”, наведаць Музей народнага побыту, пазнаёміцца з майстрамі народных мастацкіх рамёстваў, а таксама наведаць персанальную выставу жывапісу “Лірыка душы” воіна-інтэрнацыяналіста, народнага умельца Ваўкавышчыны Мікалая Цыганоўскага.
Кожны прысутны быў запрошаны ў клубныя фарміраванні мастацкай творчасці і атрымаў рэкламную візітоўку Цэнтра рамёстваў.