На базе філіяла “Ваўкавыскі Дом раместваў” адбылося адкрытае паседжанне дзіцячага клуба традыцыйнай кухні “Духмяная майстэрня”, удзельнікамі якога з’яўляюцца дзеці-сіраты Ваўкавыскага дзіцячага дома. Падлеткі даведаліся аб элеменце нематэрыяльна-культурнай спадчыны “Веды і навыкі па вырабу традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне”.
Вясельны каравай-гэта традыцыйны хлеб, які сімвалізуе радасць дастатак і адзінсіва ў сям’і.
Шмат цікавай інфармацыі паведаміла метадыст Ваўкавыскага раённага Цэнтра раместваў Аксана Талькоўская. Яна пазнаеміла з традыцыямі і асаблівасцямі прыгатавання каравая на Ваўкавышчыне:

  • Гісторыяй прыгатавання Ваўкавыскага каравая;
  • Элементамі абраду;
  • Мясцовымі каравайніцамі;
  • Рэцэптурай;
  • Асаблівасцямі ўпрыгожвання.
    Кіраўнік клуба Жанна Абрамчук разам з удзельнікамі паўтарылі адзін з элементаў упрыгожвання вясельнага каравая “Птушкі”, якія сімвалізуюць шчасце, каханне і маладосць.
    Вясельны каравай на Ваўкавышчыне – гэта не проста традыцыя, а сямейны абярэг.

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *